BE RU EN

У Бразіліі індзейцы, якія пратэставалі, абстралялі паліцыю з лука

  • 26.04.2017, 11:47

Абарыгены змагаюцца за захаванне сваіх зямель.

Некалькі індзейскіх плямёнаў Бразіліі зладзілі акцыю пратэсту ў сталіцы краіны, выступаючы супраць законапраекта аб дэмаркацыі зямель – праз яго карэнныя народы могуць пазбавіцца часткі сваіх спрадвечных тэрыторый, піша euronews.com.

Правадыры плямёнаў абвінавачваюць прэзідэнта Мішэля Тэмера ў тым, што збіраецца перадаць ўчасткі зямлі на Амазонцы буйным карпарацыям.

Блізу 2 тысяч чалавек сабраліся ля будынка бразільскага парламента, перакрыўшы рух транспарту на найбліжэйшых дарогах. Для разгону дэманстрантаў паліцыя ўжыла светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі і пярцовы спрэй. Індзейцы ў адказ выпусцілі ў вартавых парадку некалькі стрэл з лука.

Выцесніць індзейцаў з плошчы перад Кангрэсам паліцыі не ўдалося. Некаторыя пратэстоўцы сталі разбіваць намёты і кажуць, што маюць намер застацца тут на працягу тыдня.

Апошнія навіны