BE RU EN

У Менску Ананіч выявілі ў выглядзе тэлепузіка

  • 26.04.2017, 10:15

Графіці з'явілася недалёка ад станцыі метро «Фрунзенская».

Невядомыя вулічныя мастакі працягваюць ляпіць па горадзе налепкі чыноўнікаў - змест малюнкаў высмейвае схільнасці або словы канкрэтных асоб.

Так, раней на такіх налепках ужо з'яўляліся міністр унутраных спраў Шуневіч, кіраўнік менскага АМАП Балаба, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Давыдзька.

Цяпер у вобразе тэлепузіка з'явілася і міністр інфармацыі Лілія Ананіч, паведамляе nn.by.

«Гэта я спрабую закрыць СМІ, дзе вы чытаеце навіны», - такімі словамі суправаджаецца мініяцюра.

Налепка знаходзіцца непадалёк ад станцыі метро «Фрунзенская» і Інстытута журналістыкі БДУ.

Апошнія навіны