BE RU EN

Як Ветка чатыры месяцы рыхтавалася да візіту Лукашэнкі

  • 26.04.2017, 9:22

Разгорнутая ўдарнымі тэмпамі паказуха не развязала вострых сацыяльных праблем жыхароў райцэнтра.

26-га красавіка, у гадавіну Чарнобыльскай катастрофы кіраўнікі Беларусі і Украіны наведаюць атамную станцыю, пасля чаго ўжо на тэрыторыі нашай краіны правядуць перамовы.

У той жа дзень Лукашэнку чакаюць і ў Ветцы — горадзе на Гомельшчыне, які пацярпеў ад радыяцыі. Да прыезду госця, які будзе знаходзіцца там некалькі гадзін, горад рыхтаваўся 4 месяцы, паведамляе «Белсат».

Там, дзе павінна «ступіць нага» дыктатара, у аўральным парадку «з'яўляюцца» дарогі, тратуары, платы, а дамы набываюць новае аблічча.

Аднак жыхары Веткі могуць толькі памарыць пра такі заробак, які паабяцалі рабочым, занятым на добраўпарадкаванні горада — як, зрэшты, і наогул аб працы:

«З працай цяжка. Шмат закрытых прадпрыемстваў, шмат беспрацоўных, шмат людзей і маладых людзей з адукацыяй, а працы няма».

«Пазакрывалі ўсё, няма наогул працы. Беспрацоўе».

Жыві ў забруджаным, харчуйся радыеактыўным

Для таго, каб заахвоціць людзей жыць і працаваць у забруджаных рэгіёнах, кіраўнік дзяржавы штогод у гадавіну Чарнобыльскай аварыі едзе ў паселішчы, якія моцна пацярпелі падчас катастрофы.

Пра Ветку ўлады ўспомнілі толькі на 31-ы год пасля чарнобыльскай катастрофы. Але ці такой увагі да сваіх праблем так доўга чакалі жыхары Веткі — аднаго з найбольш пацярпелых ад радыяцыі райцэнтраў?

Апошнія навіны