BE RU EN

Лукашэнка звольніў Рыжанкова з пасады першага віцэ-прэзідэнта НАК

  • 25.04.2017, 21:30

На месца Рыжанкова правадыр прызначыць «сябра» з сваёй хакейнай каманды.

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў пакідае крэсла першага віцэ-прэзідэнта НАК, якое ён заняў у канцы 2014 года.

Паводле звестак «Прессбола», яму на змену прыйдзе 45-гадовы Андрэй Асташэвіч — шматгадовы дырэктар РЦАП «Раўбічы», таксама вядомы праз рэгулярныя выступы за хакейную каманду Аляксандра Лукашэнкі.

Асташэвіч адмовіўся каментаваць будучыя змены ў прафесійнай кар'еры, параіўшы дачакацца афіцыйных пастаноў.

Апошнія навіны