BE RU EN

Міліцыя спалохалася бел-чырвона-белага сцяга ў акне дома

  • 25.04.2017, 20:14

У акне кватэры насупраць будынка МУС, мянчук Сяргей Манкевіч вывесіў нацыянальны сцяг.

Гэта зацікавіла супрацоўнікаў міліцыі, якія з раніцы 25 красавіка спрабавалі патрапіць у кватэру.

Як усё было, «Белсату» распавяла жонка Сяргея Манкевіча Ірына Шашко:

«Чалавек у акне сваёй кватэры вывесіў бел-чырвона-белы сцяг, а вокны выходзяць на будынак МУС. Гэта адбылося, відавочна, учора ўвечары, я так разумею, таму што сёння а 8 раніцы ўжо стаялі міліцыянты. Ён нікога не пускаў у кватэру, я прыехала, прыехаў ягоны родны брат і мы проста зайшлі ў кватэру. Яны сказалі, што яго забіраюць, ён падпіша нейкі пратакол не за сцяг, а за тое, што паступіў сігнал, што ў кватэры быў шум. Але я не думаю, што так было, бо ён не з тых, хто жлукціць, хто будзе шумець. Я папярэдзіла міліцыянтаў, што ён сур'ёзна хворы».

Сяргея Манкевіча павезлі ў Маскоўскі РАУС сталіцы.

Апошнія навіны