BE RU EN

Фотафакт: Ля цырка вецер з коранем вырваў дрэва

  • 25.04.2017, 18:12

22 красавіка ад моцнага ветру, які дасягаў 24 м/с, пацярпеў 481 населены пункт.

Напярэдадні Гідраметцэнтр абвясціў на 25 красавіка штармавое папярэджанне праз моцны вецер. Прагназаваліся парывы да 20 м/с. У Менску на вуліцы Янкі Купалы ля цырка вецер з коранем вырваў дрэва, піша tut.by.

22 красавіка ад моцнага ветру, які дасягаў 24 м/с, пацярпеў 481 населены пункт.

Пры штармавым папярэджанні ратавальнікі рэкамендуюць абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам, менш шпацыраваць каля дрэў, ліній электраперадач, трубаправодаў, а таксама па мастах і эстакадах. Паркаваць аўто ў МНС таксама раяць далей ад збудаванняў падвышанай рызыкі.

Апошнія навіны