BE RU EN

Еўрапейцы за адзін дзень разбагацелі на $27 мільярдаў

  • 25.04.2017, 12:07

Багатыя еўрапейцы павялічылі сваё багацце пасля абвяшчэння вынікаў першага тура прэзідэнцкіх выбараў у Францыі.

Пра гэта ў аўторак, 25 красавіка, паведамляе агенцтва Bloomberg (пераклад – lenta.ru).

Паводле звестак Bloomberg Billionaires Index, паказчыкі фондавых рынкаў Еўропы ў панядзелак, 24 красавіка, выраслі да максімуму за 17 месяцаў. Гэта прынесла еўрапейскім удзельнікам індэкса павелічэнне капіталаў на 2,6 працэнта.

Найбольшым прыростам стану адзначыўся гішпанскі рэтэйлер Амансен Артэга (Amancio Ortega) — на працягу дня яго капітал вырас на 2,7 мільярда даляраў.

У Францыі ў нядзелю адбыўся першы тур выбараў прэзідэнта. У другі тур, які адбудзецца 7 траўня, прайшла лідарка «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пен і лідар руху «Наперад!» Эмануэль Макрон. Раней інвестары асцерагаліся, што ў другі тур выбараў пройдуць два еўраскептыкі — Ле Пен і вельмі левы кандыдат Жан-Люк Меланшон. Абодва кандыдаты абяцалі вынесці на рэферэндум пытанне аб сяброўстве Францыі ў Еўразвязе, што выклікала асцярогі з нагоды так званага Frexit.

Апошнія навіны