BE RU EN

З палаючага інтэрната ў Барысаве эвакуявалі 70 чалавек

  • 25.04.2017, 11:55

Пажар адбыўся ў ноч з панядзелка на аўторак.

У Барысаве гарэў інтэрнат: эвакуявана 70 чалавек, паведамілі БелТА ў Менскім абласным УМНС.

Так, 25 красавіка а 00.46 сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі быў выяўлены пажар у пакоі на чацвёртым паверсе пяціпавярховага будынка інтэрната ў Барысаве. У выніку пашкоджана маёмасць у пакоі, закураны сцены.

Работнікі МНС і адміністрацыя інтэрната эвакуявалі з будынка 70 чалавек. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляюць. Усяго за дзяжурныя дні на тэрыторыі Менскай вобласці зарэгістравана 10 пажараў у Дзяржынскім, Менскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім, Барысаўскім, Лагойскім раёнах і Барысаве (2), Капылі, Лагойску.

Апошнія навіны