BE RU EN

Навукоўцы давялі, што сабакі разумеюць думкі людзей

  • 25.04.2017, 10:15

Поўнага паразуменне на несвядомым узроўні ўдалося дасягнуць дзякуючы эвалюцыі.

Сабакі разумеюць чалавека без слоў, «чытаючы» ягоныя думкі, мяркуюць навукоўцы, якія даследуюць узаемадзеянне сабакі з чалавекам. Спецыялісты прыйшлі да высновы, што поўнага ўзаемаразумення на несвядомым узроўні ўдалося дасягнуць дзякуючы эвалюцыі, піша gogetnews.info.

Вывучэннем гэтага пытання займаліся навукоўцы з розных краін свету, якімі было праведзена мноства даследаванняў. Высветлілася, што з усіх хатніх жывёл толькі сабака можа выконваць просьбу чалавека толькі па яго погляду ці жэсту.

Спецыялісты мяркуюць, што да такога разумення паміж жывёлай і чалавекам прывялі тысячагоддзі іх узаемадзеянняў ва ўмовах выжывання, калі сабакі выступалі верным памочнікам у паляванні і іншых паўсядзённых справах.

Практычна тэлепатычныя здольнасці пацвердзіліся таксама падчас эксперыменту з двума аднолькавымі прадметамі. Іх размяшчалі ў цэнтры пакоя пасярэдзіне паміж гаспадаром сабакі і самой жывёлай.

Пры гэтым сабака бачыў абедзве рэчы, а з зоны бачнасці чалавека адзін з прадметаў хавалі цёмнай плёнкай. Сабака прыносіў менавіта той прадмет, які бачыў гаспадар. У той жа час, калі чалавек рабіў выбар не гледзячы на прадметы, просячы сабаку прынесці неабходнае, сабака выбірала з іх на сваё меркаванне.

Апошнія навіны