BE RU EN

Хакеісты менскага «Дынама» і «Спартака» зладзілі масавую бойку

  • 24.04.2017, 19:46

Бойка з удзелам беларусаў адбылася на дзіцячым хакейным турніры «Кубак Газпрам нафты».

Матч дзіцячага хакейнага турніру «Кубак Газпрам нафты» паміж «Спартаком» і менскім «Дынама» (4:2) закончыўся бойкай.

Пасля чацвёртага гола маскоўскай каманды на лёдзе ўсчалася невялікая бойка, якая затым перарасла ў масавую бойку падчас поціску рукі.

Адзін з гульцоў «Дынама» замест таго, каб працягнуць руку, ударыў хакеіста «Спартака», што і справакавала бойку, паведамляе афіцыйны сайт «чырвона-белых».

На дапамогу арбітрам давялося прыбегчы трэнерам каманд, якія з цяжкасцю прадухілілі маштабную бойку каманды на каманду.

Апошнія навіны