Амерыканская астранаўтка ўстанавіла новы касмічны рэкорд
- 24.04.2017, 19:32
Пэгі Уітсан пабіла рэкорд працягласці знаходжання ў космасе.
Астранаўтка NASA Пэгі Уітсан устанавіла новы рэкорд працягласці знаходжання ў космасе сярод усіх амерыканцаў. За тры экспедыцыі яна правяла на арбіце ў суме больш за 534 дні, пабіўшы папярэдняе дасягненне Джэфа Уільямса.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў дасягненне Уітсан неймаверным і павіншаваў яе «ад імя амерыканскага народа і ўсяго свету».
Пэгі Уітсан упершыню адправілася ў космас у 2002 годзе. Праз пяць гадоў яна паляцела на Міжнародную касмічную станцыю другім разам - ужо ў якасці камандзіркі экспэдыцыі. Трэцяя місія з удзелам Уітсан пачалася ў лістападзе 2016 года.
За час экспэдыцый на МКС Уітсан восем разоў выходзіла ў адкрыты космас, дзе агулам правяла больш за 53 гадзіны.