BE RU EN

Гістарычны музей хоча выкупіць манеты ВКЛ часоў Вітаўта

  • 24.04.2017, 18:39

7200 рублёў трэба сабраць для выкупу дзевяці сярэднявечных манет для Нацыянальнага гістарычнага музея.

Праект стартаваў на краўдфандынгавай пляцоўцы Talaka.by.

У калекцыі галоўнага гістарычнага музея краіны сёння ёсць толькі дзве раннелітоўскія манеты, піша ў апісанні праекта Раман Крыцук, супрацоўнік музея. Пенязь часоў Альгерда набылі ў 2010 годзе дзякуючы фундатарскай падтрымцы ААТ «Белзнешэканамбанк». Яшчэ адзін пенязь часоў Вітаўта падарыла прыватная асоба.

Летась музею прапанавалі набыць дзевяць раннелітоўскіх пенязяў - манет часоў вялікіх князёў Вітаўта і Ягайлы. Іх агульная вартасць - 7200 рублёў. Калі здолеюць сабраць грошы, набытыя манеты змесцяць у экспазіцыі «Старажытная Беларусь» замест муляжоў грыўняў.

На 24 красавіка для выкупу манет сабрана 815 рублёў. Да заканчэння кампаніі засталося пяць дзён.

Апошнія навіны