BE RU EN

Студэнтаў з Горадні прымусілі стоячы слухаць пасланне Лукашэнкі

  • 24.04.2017, 17:33

Навучэнцаў абавязалі праслухаць спіч дыктатара ў рамках акадэмічных заняткаў.

У Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы былі сабраныя студэнты і выкладчыкі гэтай установы, якія слухалі штогадовае «пасланне Лукашэнкі да беларускага народа», паведамляе «Радыё Рацыя».

Выкладчыкі і студэнты былі сабраныя ў холе 2 паверха галоўнага корпуса ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які знаходзіцца па вуліцы Э. Ажэшкі-22. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце купалаўскага ўніверсітэта.

З усяго бачна, што студэнты былі абавязаныя слухаць трансляцыю падчас акадэмічных заняткаў.

Апошнія навіны