BE RU EN

Time назваў сто самых уплывовых людзей свету

  • 24.04.2017, 16:37

Амерыканскі часопіс апублікаваў штогадовы спіс ста найбольш уплывовых людзей свету ў 2017 годзе.

Рэйтынг падзелены на пяць катэгорый: Піянеры, Дзеячы мастацтва, Лідары, Тытаны і Куміры, дзе асобы не знаходзяцца ў рэйтынгу, а размешчаныя спісам. Над гэтым праектам працавала камісія навукоўцаў, якая даследуе ўплыў асоб у сваіх сферах. Поўны спіс топ-100 размешчаны на сайце (пераклад - nv.uanv.ua) выдання.

У катэгорыю Піянеры патрапілі: амерыканскі выканаўца хіп-хоп Chance the Rapper, дачка прэзідэнта ЗША Іванка Трамп, ірландскі баец Конар Макгрэгар, брытанскі актор Рыз Ахмед і іншыя.

У спіс самых уплывовых дзеячаў мастацтва патрапілі музыкі, акторы, і пісьменнікі. Экспэрты ўключылі ў спіс: спевака Джона Леджэнда, актрысу Эму Стоўн, пісьменніка Колсана Уайтхеда, кампазітара і выканаўцу Эда Шырана, спявачку Алішу Кіз, тэлевядоўцу Джэймса Кардэна. Таксама ў спіс увайшлі: Раян Рэйнальдс, Марго Робі, Сара Полсан і Дэмі Лавата.

Сярод найбольш уплывовых сусветных лідараў экспэрты вылучылі: Тэрэзу Мэй, прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі, Дональда Трампа, Папу Францішка і іншых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

У катэгорыю Тытаны патрапілі: баскетбаліст Леброн Джэймс, інтэрнэт-прадпрымальнік Эван Спіегел, заснавальнік Amazon Джэф Безас, генетык Джордж Чэрч і іншыя.

У катэгорыі Куміры сярод самых уплывовых людзей уважаюцца: акторка Віёла Дэвіс, мадэль Эшлі Грэм, футбаліст Нэймар, актрыса Фань Бінбін, дызайнер Раф Сіманс і іншыя лідары меркаванняў.

Таксама, выданне падрыхтавала пяць вокладак спецвыпуску, якія сёлета ўпрыгожылі: Рыз Ахмед, Віёла Дэвіс, Джэф Безас, Джон Леджэнд і жонка Біла Гейтса - Мелінда.

Апошнія навіны