BE RU EN

Паставіўшы €1 на Navi, можна выйграць €101

  • 24.04.2017, 14:25

Букмекеры збіраюць стаўкі на «Еўравізію-2017».

Букмекеры склалі рэйтынгавы спіс удзельнікаў «Еўравізіі-2017», які пройдзе ў траўні ў Кіеве. Больш за ўсё фанаты ставяць на перамогу Італіі, на апошнім месцы - Славенія, паведамляе «Белсат».

Беларусь заняла 32 месца з 42 у рэйтынгу букмекераў на перамогу на «Еўравізіі-2017».

Гурт Navi ў гэтым рэйтынгу займае 32 месца з 42 удзельнікаў. Напрыклад, адзін з букмекерскіх сайтаў Unibet прапануе магчымы выйгрыш на 2020 еўраў, калі паставіць 20 еўраў на перамогу Navi на «Еўравізіі».

Украінскія выканаўцы O.Torvald займаюць 23 пазіцыю ў букмекераў. Расея ў рэйтынгу не ўдзельнічае, бо спявачцы Юліі Самойлавай забаранілі выступаць у Кіеве.

Апошнія навіны