BE RU EN

Украіна адключае «ЛНР» ад электрычнасці

  • 24.04.2017, 11:01

Пастанова адобрана Міністэрствам энэргетыкі Украіны.

З 25 красавіка Луганскае энэргетычнае аб'яднанне (ЛЭА) спыніць пастаўкі электраэнэргіі на часова акупаваныя тэрыторыі Луганскай вобласці, паведаміў гендырэктар Луганскага энэргетычнага аб'яднання Уладзімір Грыцай у эфіры тэлеканала «ЛОТ», паведамляе korrespondent.net.

З ягоных слоў, у ЛЭА атрымалі дакументы ад дзяржпрадпрыемства «Энергарынак», якія пацверджаны дакументамі з Мінэнэрга за подпісам міністра Ігара Насаліка.

«З 25-га красавіка будзе цалкам спыненая плынь электраэнэргіі на некантралюемыя тэрыторыі... Нашы тэхнічныя службы праводзяць пэўныя мерапрыемствы, і з 25 красавіка, з 00:00 плынь павінна быць цалкам адключаная», - заявіў Грыцай.

Апошнія навіны