BE RU EN

Мэсі забіў 500-й гол за «Барселону»

  • 24.04.2017, 9:11

Аргентынскі форвард адзначыўся дублем у браму мадрыдскага «Рэала» і дапамог сваёй камандзе перамагчы з лікам 3:2.

Аргентынскі форвард гішпанскага футбольнага клуба «Барселона» Ліянэль Мэсі дасягнуў адзнакі 500 забітых мячоў у матчах за каманду ва ўсіх турнірах.

У нядзелю 29-гадовы Мэсі адзначыўся дублем у браму мадрыдскага «Рэала» і дапамог сваёй камандзе перамагчы з лікам 3:2, паведамляе championat.com.

Мэсі перайшоў у «Барселону» ва ўзросце 13 гадоў. У складзе гішпанскага клуба ён стаў васьміразовым чэмпіёнам Гішпаніі, чатырохразовым уладальнікам Кубка краіны, чатыры разы станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў. Таксама аргентынец пяць разоў заваёўваў «Залаты мяч» - прыз найлепшаму футбалісту свету.

Апошнія навіны