BE RU EN

Беларуска выйграла Варшаўскі марафон

  • 23.04.2017, 20:53

У марафоне ўдзельнічала 20 тысяч чалавек.

Беларуска Анастасія Іванова стала пераможцай Orlen Warsaw Marathon. Гэта найбуйнейшы марафон у польскай сталіцы. У ім узяла ўдзел блізу 20 тысяч чалавек, паведамляе radyjo.net.

Дыстанцыя марафона - 42 кіламетры 195 метраў. Беларуска прабегла яго за 2 гадзіны 28 хвілін і 42 секунды. Час марафону для ўдзельнікаў складаў 5 гадзін 30 хвілін.

Найлепшым бегуном сярод мужчын стаў кеніец Фелікс Кімутай. 42 км 195 метраў ён прабег за 2 гадзіны 10 хвілін і 34 секунды.

Апошнія навіны