BE RU EN

МВФ: Вялікабрытанія можа пакінуць пяцёрку вядучых эканомік свету

  • 23.04.2017, 19:41

Дадатковы негатыўны ўплыў на эканоміку Вялікабрытаніі будзе аказваць і выхад краіны з ЕЗ.

Да 2022 года Вялікабрытанія можа пакінуць пяцёрку найбуйнейшых эканомік свету па валавому ўнутранаму прадукту (ВУП) у намінальным выражэнні. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на прагнозы Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).

Паводле прагнозаў фонду, Індыя можа абагнаць Нямеччыну і заняць чацвёртае месца ў свеце да 2022 годзе, адціснуўшы Вялікабрытанію на шостае месца.

Экспэрты перакананыя, што эканамічны спад у Вялікабрытаніі адбываецца на фоне пераўтварэння гандлёвых стасункаў пасля Brexit. У той час, як эканоміка Індыі расце на 9,9% у год, МВФ прагназуе, што ў гэтым годзе рост ВУП у Вялікабрытаніі складзе ўсяго два адсоткі, у 2018 годзе – 1,8%.

24 сакавіка кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што паводле падлікаў Еўрапейскай камісіі, за выхад з Еўрапейскага саюза Лондану давядзецца заплаціць блізу €50 млрд ($62 млрд).

Апошнія навіны