BE RU EN

Футра сцюардэсы Тытаніка прадалі на аўкцыёне за $231 тысячу

  • 23.04.2017, 16:39

Перад продажам кошт лота ацэньвалі ў $100 тысяч.

Футравае паліто, якое насіла сцюардэса патанулага карабля Тытанік, прадалі на аўкцыёне ў Вялікабрытаніі за 150 тысяч брытанскіх фунтаў (блізу $192 тысячы). З улікам падаткаў і збораў пакупнік заплаціць 181 тысячу брытанскіх фунтаў ($231 тысячу), паведамляе ВВС.

Перад продажам кошт лота ацэньвалі ў 80 тысяч фунтаў.

Сцюардэса Мэйбл Бэнет, якой належала футра, узяла яго з сабой для абароны ад холаду, бо на ёй была толькі начная кашуля калі экіпажы выратавальных шлюпак прыбылі ратаваць пасажыраў Тытаніка пасля сутыкнення карабля з айсбергам.

Мейбл Бенет памерла ў 1974 годзе, а паліто аддала сваёй пляменніцы ў 1960-х гадах. Футра ўпершыню было выстаўлена на продаж у ЗША ў 1999 годзе.

Апошнія навіны