BE RU EN

КНДР пагражаюць патапіць авіяносец ЗША «з аднаго ўдару»

  • 23.04.2017, 15:52

У Паўночнай Карэі заявілі, што ўдар па амерыканскім авіяносцы стане добрай магчымасцю прадэманстраваць сваю сілу.

Паўночная Карэя заявіла ў нядзелю, што гатовая затапіць авіяносец ЗША, каб прадэманстраваць сваю ваенную моц. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

«Нашы рэвалюцыйныя сілы гатовыя пазмагацца з адным ядзерным авіяносцам ЗША з дапамогай аднаго ўдару», – заявілі ў кіроўнай партыі Паўночнай Карэі.

Паўночнакарэйская газета параўнала авіяносец з «грубай жывёлінай» і сказала, што ўдар па ім стане «рэальнай дэманстрацыяй моцы нашых узброеных сілаў», паведамляе агенцтва.

Раней сайт Charter97.org паведамляў, што авіяцыйная ўдарная група ВМС ЗША на чале з авіяносцам Карл Уінсан перад канцом красавіка прыбудзе ў Японскае мора.

Апошнія навіны