BE RU EN

Мянчук атрымаў дызайн-прэмію і €10 000 за маскі для сну

  • 23.04.2017, 15:33

Жыхар сталіцы атрымаў Гран-пры міжнароднай прэміі Rijksstudio Award 2017.

Мянчук Лёша Лімонаў атрымаў Гран-пры міжнароднай прэміі Rijksstudio Award 2017, якую вось ужо трэці год засноўвае Рэйксмюзеум (Амстэрдам). Праект масак для сну «Шэдэўры ніколі не спяць» спадабаўся аўтарытэтнаму журы больш за ўсё – у выніку беларуса ўзнагародзілі 10 000 эўраў, піша citydog.by.

Рэйксмюзеум – адзін з самых наведвальных і паважаных музеяў планеты – заснаваў прэмію Rijksstudio для папулярызацыі сваіх калекцый. Любы ахвотны можа загрузіць працы музея ў Rijksstudio і выкарыстоўваць іх для стварэння ўласных праектаў і артэфактаў – ад дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва да дызайну адзення, фатаграфіі і відэа.

Сёлета пасля папярэдняга адбору журы вызначылася з найлепшымі 75 праектамі, пасля – з найлепшымі 30 праектамі, а потым з топ-10 найлепшых працаў з усяго свету. У журы конкурсу сёлета ўваходзілі дырэктар Рэйксмюзеум, кіраўнікі дызайн-студый і нават галоўрэд часопіса Wallpaper.

Спаборнікамі праекта масак для сну былі, напрыклад, прэзерватывы «Эдэм», зробленыя паводле гравюраў Садэлера, «піксельная» сукенка, на стварэнне якой інспіравалі «Кветкі ў вазе» Абрахама Міньёна.

Апошнія навіны