BE RU EN

Лядовых арэнаў ужо набудавалі, цяпер хочуць тэнісныя цэнтры

  • 23.04.2017, 15:08

Восем новых тэнісных цэнтраў абяцаюць пабудаваць у Беларусі ў найбліжэйшы год.

Пра гэта паведаміў сёння ў час падпісання мемарандума пра супрацоўніцтва са Швэйцарскай федэрацыяй тэнісу старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі, праўладны алігарх Аляксандр Шакуцін, паведамляе БелТА.

З швэйцарскага боку подпіс пад пагадненнем паставіў прэзідэнт федэрацыі Рэнэ Штамбах. "У найбліжэйшы год у Беларусі з'явіцца восем новых тэнісных цэнтраў. Для беларускай федэрацыі важна ўзаемадзейнічаць з калегамі са Швэйцарыі. У гэтай краіне вельмі высокі ўзровень развіцця тэнісу. Мужчынская і жаночая каманды гэтай краіны знаходзяцца на галоўных пазіцыях у свеце. Мы будзем супрацоўнічаць са швэйцарцамі ў паляпшэнні тэніснай інфраструктуры, павышэнні кваліфікацыі трэнерскіх кадраў, адмыслоўцаў спецыяльнай і агульнай фізічнай падрыхтоўкі, медыцынскага суправаджэння", – распавёў Шакуцін.

Апошнія навіны