BE RU EN

У Францыі эвакуявалі выбарчы ўчастак

  • 23.04.2017, 14:10

Падазрэнне выклікаў аўтамабіль, пакінуты з уключаным рухавіком.

На ўсходзе Францыі ў нядзелю, 23 красавіка, эвакуявалі выбарчы ўчастак праз падазроны аўтамабіль. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Безансон – падазрэнне выклікаў аўтамабіль, пакінуты ля ўчастка з уключаным рухавіком, паведамляе Reuters, спасылаючыся на МУС Францыі.

"Падазроны аўтамабіль апынуўся крадзеным і меў падробленыя нумарныя знакі. Была прынятая пастанова эвакуяваць выбарчы ўчастак", – заявіў чыноўнік міністэрства.

Паводле ягоных словаў, на месца выклікалі экспэртаў у абясшкоджванні бомбаў для агляду транспартнага сродку.

Сёння ў Францыі больш за 50 тысячаў паліцыянтаў і элітных падраздзяленняў бяспекі мабілізаваныя для арганізацыі бяспекі пры правядзенні першага тура прэзідэнцкіх выбараў.

Раней Генеральная дырэкцыя ўнутранай бяспекі Францыі (DGSI) папярэдзіла некаторых кандыдатаў прэзідэнцкіх выбараў пра тэрарыстычную пагрозу.

Апошнія навіны