BE RU EN

У Аўстраліі 12-гадовы хлопчык праехаў за рулём 1300 кіламетраў

  • 23.04.2017, 13:31

Паліцыянты звярнулі ўвагу на аўтамабіль праз бампер, які цягнуўся па зямлі.

Паліцыя затрымала на захадзе аўстралійскага штата Новы Паўднёвы Уэльс дванаццацігадовага хлопчыка.

Ён самастойна праехаў на аўтамабілі блізу 1300 кіламетраў, спрабуючы патрапіць на іншы канец краіны, паведамляе газета Sydney Morning Herald.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу раніцай паводле мясцовага часу, аднак паліцыя паведаміла пра яго толькі ў нядзелю. Як заявіў афіцыйны прадстаўнік паліцыі штата, хлопчык накіроўваўся з горада Кендал у Пэрт, які знаходзіцца на супрацьлеглым баку Аўстраліі, і праехаў ужо блізу 1300 кіламетраў.

Паводле словаў прадстаўніка паліцыі, паліцыянты звярнулі ўвагу на аўтамабіль праз бампер, які цягнуўся па зямлі. "Кіроўцам, паводле выніках праверкі, апынуўся 12-гадовы хлопчык, які накіроўваўся з Кендала ў Пэрт", – сказаў прадстаўнік паліцыі.

Паліцыя затрымала хлопчыка і накіравала яго ў аддзяленне. Іншыя абставіны інцыдэнту ўдакладняюцца.

Апошнія навіны