BE RU EN

У чэргах на мяжы стаяць больш за 800 фураў

  • 23.04.2017, 13:17

Больш за ўсё машынаў сабралася ў прапускным пункце Каменны Лог – 220 грузавікоў і 90 легкавых аўтамабіляў.

Сёння, 23 красавіка, на мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай ёсць чэргі ў прапускных пунктах. Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт, больш за ўсё машынаў сабралася на мяжы з Літвой, у пункце Каменны Лог. На момант напісання гэтай нататкі, у 12.30, там чакаюць выезду з Беларусі 220 фураў і 90 легкавых аўтамабіляў.

У Катлоўцы – 80 фураў і 40 легкавых, у прапускным пункце Беняконі – 104 і 8 адпаведна, у Прывалцы – 142 фуры, чаргі з легкавых там няма.

На мяжы з Латвіяй машынаў менш: у пункце Грыгараўшчына – 75 фураў, Урбаны – 70.

На мяжы з Польшчай больш за ўсё грузавікоў сабралася ў пункце пропуску Казловічы – 50 машынаў. У Бераставіцы – 44 фуры і 48 легкавых.

Апошнія навіны