BE RU EN

Папа рымскі параўнаў лагеры для бежанцаў з канцлагерамі

  • 23.04.2017, 12:45

Папа рымскі Францыск заклікаў забраць бежанцаў з цэнтраў утрымання, заявіўшы, што многія сталі «канцэнтрацыйнымі лагерамі».

Папа распавёў пра леташні візіт на востраў Лесбас, дзе пазнаёміўся з бежанцам з Блізкага Усходу. Папа адзначыў, што не ведае, ці атрымалася ў таго чалавека пакінуць лагер для бежанцаў, бо яны «падобныя на канцэнтрацыйныя, таму што ў іх пакідаюць вельмі шмат людзей».

Францыск заклікаў забраць бежанцаў з цэнтраў утрымання. Ён пахваліў краіны, якія дапамагаюць гэтым людзям.

Паводле звестак Міжнароднай арганізацыі міграцыі, колькасць бежанцаў, якія прыехалі ў эўрапейскія краіны ў 2016 годзе, склала 387,7 тыс. У 2017 годзе на стан 1 сакавіка ўжо прыбыло 17,5 тыс., на стан 19 красавіка гэтая колькасць павялічылася да 43,7 тыс.

Апошнія навіны