BE RU EN

Сіноптыкі абяцаюць заўтра ў Беларусі да 12 градусаў цяпла

  • 23.04.2017, 12:16

24 красавіка ў Беларусі стане цяплей.

Да 12 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 24 красавіка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У найбліжэйшыя суткі ў краіне прагназуецца пераменная воблачнасць. Уночы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе заходні сярэдні.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса. Удзень паветра прагрэецца да 12 градусаў. Небяспечных метэаралагічных з'яваў не чакаецца.

Апошнія навіны