BE RU EN

Пад Мядзелам ледзь не патанулі байдарачнікі

  • 23.04.2017, 11:51

Чатыром байдарачнікаў у Мядзельскім раёне спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Пра гэта паведамілі ў Менскай абласной управе МНС Беларусі.

Паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі людзям, якія знаходзяцца на дзвюх байдарках на возеры Мястра каля вёскі Гатавічы Мядзельскага раёна, паступіла 22 красавіка ў 16.26. Турысты не маглі перасоўвацца ў сувязі з цяжкімі ўмовамі надвор'я – быў моцны вецер і высокія хвалі.

Было высветлена, што група турыстаў выйшла на ваду ў складзе 10 байдарак (20 чалавек) і рушыла па маршруце ад кемпінга "Качэргі" паблізу аднайменнай вёскі да ракі Скема каля вёскі Гатавічы. Праз пагаршэнне ўмоваў надвор'я дзве байдаркі не змаглі прайсці па пракладзеным маршруце. Выратаваныя турысты ў шпіталізацыі не мелі патрэбы.

Апошнія навіны