BE RU EN

Перад ад'ездам на «Эўравізію» гурт NaviBand даў канцэрт у Менску

  • 23.04.2017, 11:10

22 красавіка ў Палацы прафсаюзаў у Менску прайшоў сольны акустычны канцэрт гурта NaviBand.

Гэты выступ стаў своеасаблівымі провадамі музыкаў у Кіеў. Там NaviBand прэзентуе Беларусь на конкурсе песні «Эўравізія», паведамляе Эўрарадыё.

Першая рэпетыцыя музыкаў ва Украіне адбудзецца ўжо 3 траўня.

NaviBand прэзентуе Беларусь песняй «Гісторыя майго жыцця». На сцэну конкурсу беларусы выйдуць у другім паўфінале 11 траўня.

Фото: euroradio.fm
Фото: euroradio.fm

Апошнія навіны