У Віленскім аэрапорце хаос: больш жорсткімі сталі правілы кантролю
- 23.04.2017, 10:38
Вялізныя чэргі ўтварыліся ў віленскім аэрапорце.
У рэдакцыю DELFI звярнулася чытачка Вілма Балчунене, якая знаходзіцца ў Віленскім аэрапорце.
Паводле ейных словаў, у суботу становішча там было сумнае.
"Сотні разгубленых людзей стаяць каля пашпартнага кантролю. Перасоўваюцца на крок наперад за 20–30 хвілін", – паведаміла чытачка.
Паводле ейных словаў, на пытанне, колькі давядзецца чакаць, быў атрыманы адказ, што пакуль усё не вельмі дрэнна. "Адказалі, што гэта яшчэ нічога, горш бывае, калі пасадку здзяйсняюць два самалёты. Я толькі што праляцела палову Зямной кулі, але нідзе не было такога прамаруджання і такой нізкай якасці абслугоўвання", – сказала Балчунене.
Паводле ейных словаў, і ў зале чакання было шмат людзей. "Немалая частка чакальнікаў – замежнікі. Які мы імідж ствараем? Затрымаліся і пасажыры сумежных рэйсаў – яны ў поўным адчаі. Ніхто ні пра што не інфармуе", – сказала чытачка.
Прадстаўніца аэрапорта Індры Балтрушайтэне сказала DELFI, што такая сітуацыя магла скласціся праз узмацненне жорсткасці патрабаванняў Службы аховы дзяржмяжы.
"Яны праводзяць праверку, адсюль і чэргі", – сказала яна. Правілы пашпартнай праверкі ў Эўразвязе сталі больш жорсткімі з 7 красавіка. "Мы пастаянна працуем над развязаннем праблемы", – адказала яна на пытанне, што з гэтым плануюць рабіць.