BE RU EN

Праз расейскія самалёты летась NATO ўзнімала ў паветра знішчальнікі 780 разоў

  • 22.04.2017, 21:40

Гэта рэкорд з часоў заканчэння халоднай вайны.

У 2016-м знішчальнікі NATO, каб ідэнтыфікаваць і суправадзіць расейскія самалёты, узнімаліся на сігнал трывогі ў паветра з еўрапейскіх баз 780 разоў, паведамляе interfax.by.

Са слоў прадстаўніка авіябазы ў Рамштайне, дзе знаходзіцца апорны пункт амэрыканскіх ВПС на тэрыторыі Нямеччыны, гэта рэкордная колькасць інцыдэнтаў з часоў заканчэння халоднай вайны.

Вайсковец адзначыў, што акрамя гэтага, здзейснена яшчэ 90 палётаў - каб ідэнтыфікаваць самалёты і іншыя лятальныя апараты іншых краін, якія першапачаткова не былі відаць на экранах радараў.

Пазалетась колькасць вылетаў праз расейскія самалёты была ўдвая меншая - 410 разоў.

Апошнія навіны