BE RU EN

«Майго тату забралі ні за што»

  • 22.04.2017, 20:29

Сын актывіста незалежнага прафзвязу РЭП Андрэя Стрыжака прыйшоў з плакатам да гомельскага ІЧУ.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала жонка Андрэя Стрыжака Яўгенія:

- Мінус пяты дзень арышту Андрэя: медыум. Сёння я выканала просьбу Лёшы, які рваўся ў бой і казаў: «Ды я за тату... што хочаш зраблю».

Лёша яшчэ да арышту Андрэя, калі мы ехалі на вакзал яго сустракаць, і я папярэдзіла, што нас могуць затрымаць у кожны момант, зразумеў: «Я ж маленькі, яны мне нічога не зробяць. Мне лепш, чым табе!»

Тэкст на плакаце — Лешавага аўтарства з маёй карэктурай (у яго была фармулёўка больш жорсткая; я прапанавала напісаць «Вызваліце тату», ён абурыўся: «Не буду я іх ні пра што прасіць!»).

Ну і з дзяжурнымі Лёша спрабаваў спрачацца, не ўхваліў маёй ветлівасці і адмовіўся развітвацца з імі.

Лёша сам захацеў, каб яго фота ўбачылі ўсе. «І каб усе тату дапамаглі, падтрымалі яго», кажа ён мне ото зараз.

Апошнія навіны