BE RU EN

Дональд Трамп распавёў аб выдатным узаемаразуменні з Мэркель

  • 22.04.2017, 19:17

Прэзідэнт ЗША заявіў, што з усіх сусветных лідараў менавіта з канцлеркай Нямеччыны ў яго склалася неймавернае паразуменне.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў паразуменне з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель (Angela Merkel) «неймаверным». Трамп дадаў, што не чакаў такога, бо яны з Мэркель маюць супярэчнасці ў пытаннях міграцыі і выплат NATO, піша «Нямецкая хваля».

Ён таксама патлумачыў, чаму не паціснуў канцлерцы руку на сустрэчы ў Белым доме, калі аб гэтым прасілі журналісты. «Мне здаецца, хтосьці гукнуў: «Пацісніце рукі». Але я гэтага не чуў. Мы ўжо да гэтага паціскалі адзін аднаму рукі чатыры разы», - сказаў Трамп. Раней з такім тлумачэннем выступаў прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсэр.

Трамп таксама выказаўся аб нападзе на паліцыянтаў у Парыжы, які адбыўся 20 красавіка. Прэзідэнт ЗША заявіў, што гэты тэракт зробіць вялікі ўплыў на людзей, якія прыйдуць на выбарчыя пункты, і можа дапамагчы лідарцы «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пэн на прэзідэнцкіх выбарах 23 красавіка. У той жа час Трамп не стаў адказваць на пытанне, ці верыць ён у перамогу Лё Пэн.

Апошнія навіны