BE RU EN

Сіноптыкі: У нядзелю будзе да +11 градусаў

  • 22.04.2017, 16:51

У Беларусі 23 красавіка чакаюцца дождж і парывісты вецер.

Заўтра ў Беларусі будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы ў некаторых раёнах, а удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж.

Вецер будзе паўночна-заходні, парывісты. Небяспечных метэаралагічных з'яў не чакаецца. Тэмпература паветра ўночы будзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 5-11 градусаў, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны