BE RU EN

Відэафакт: 16 беларусаў байкатуюць суботнік

  • 22.04.2017, 15:02

Улады сагналі людзей на бясплатныя працы, але атрымалі «дулю ў кішэні».

«Абодва гэтыя відэа былі знятыя ў адзін дзень з вокнаў адной кватэры. 22 красавіка 2017 года. У гэты дзень у Беларусі праходзіць суботнік», - напісаў чытач nn.by.

Эфектыўнасць такой працы, вядома ж, выклікае вялікія пытанні.

На першым відэа 8 чалавек і трактар прыбіраюць адно няшчаснае скрыжаванне.

А на другім 16 чалавек наогул нічога не робяць.

Апошнія навіны