Віктар Ганчарэнка: ЦСКА не згадзіўся з чэмпіёнствам «Спартака»
- 21.04.2017, 20:45
Беларускі настаўнік пракаментаваў перамогу «вайскоўцаў» над «Уфой».
Галоўны трэнер ЦСКА, беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка падзяліўся меркаваннем пра перамогу над «Уфой» (2:0) у рамках чэмпіянату Расеі ў футболе.
«Мне добра вядома, як «Уфа» ўмее абараняцца. Былі вострыя, небяспечныя контратакі. Праз гэта мы атрымалі пенальці ў сваю браму. На шчасце, мы маем лідара і капітана, які нас выратаваў. Такія рэчы часта мяняюць гульні. Пасля адбітага пенальці мы сталі гуляць.
Ці пагадзіўся ЦСКА з чэмпіёнствам «Спартака»? Мы павінны быць мудрымі, думаць пра тое, што мы маем наступны матч, у якім мы павінны перамагчы. Згадзіцца? Не. Кожны тур будзе прасвятляць сітуацыю», - цытуе Ганчарэнку «Бізнес Online».