BE RU EN

Ганчарэнка ўстанавіў рэкорд беспаразнай сэрыі для трэнераў-пачаткоўцаў ЦСКА

  • 21.04.2017, 19:16

Маскоўскі клуб у сямі першых матчах пад кіраўніцтвам беларуса атрымаў чатыры перамогі і тры разы згуляў унічыю.

ЦСКА ў гасцявым матчы 24-га тура чэмпіянату Расеі перамог «Уфу» - 2:0.

Такім чынам, маскоўскі клуб у сямі першых матчах пад кіраўніцтвам новага настаўніка Віктара Ганчарэнкі атрымаў чатыры перамогі і тры разы згуляў унічыю.

Тым самым беларускі спецыяліст устанавіў рэкорд беспаразнай сэрыі для трэнераў-пачаткоўцаў ЦСКА, паведамляе championat.com.

Апошнія навіны