BE RU EN

Лукашэнка: Загады аб усіх гучных арыштах аддаваў я

  • 21.04.2017, 17:58

Дыктатар зрабіў нечаканую заяву ў «палатцы».

«Ад барацьбы з карупцыяй не адмоўлюся. Як толькі мне дакладваюць адзін факт з пахам карупцыі - я неадкладна аддаю загад. Усе грамадскія важныя рэзанансныя затрыманні санкцыянаваныя мной.

Літасці не будзе! Дзе хоць бы два чалавекі ёсць - таямніцы не будзе. Нават адзін можа ў сне прагаворыцца. Да чаго дайшло: што нават у горадзе-героі Менску нягоднікі тухлай ежай дзяцей у школах кормяць. У дзевяці раёнах 9 злачынных груп аб'ядналіся і давалі хабары. Гэта быў мой загад старшыні КДБ арыштаваць іх. «Ёсць!» - і іх з часам мне ўсіх прынеслі ў мяшку».

Сайт Charter97.org вёў тэкставую онлайн-трансляцыю выступу дыктатара.

Апошнія навіны