BE RU EN

У швэйцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/2 фіналу Лігі Чэмпіёнаў

  • 21.04.2017, 17:04

Першыя матчы пройдуць 2 і 3 траўня.

Мадрыдскі «Рэал» і «Атлетыка» сустрэнуцца ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), піша lenta.ru.

Лёсаванне прайшло ў пятніцу, 21 красавіка, у штаб-кватэры УЕФА ў швэйцарскім Ньёне. У другім паўфінале «Манака» згуляе з турынскім «Ювентусам».

Першыя матчы пройдуць 2 і 3 траўня. Сустрэчны паядынак - 9 і 10 траўня.

Пазней у пятніцу, 21 красавіка, пройдзе лёсаванне паўфінальных сустрэч Лігі Еўропы. Пачатак - а 14:00 паводле маскоўскага часу.

Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 3 чэрвеня ў Кардыфе на стадыёне «Міленіум». Намінальным гаспадаром поля будзе пераможца пары «Ювентус» - «Манака». Дзейны ўладальнік трафея - «Рэал».

Апошнія навіны