BE RU EN

Лукашэнка - студэнтам: Дзве гадзіны ў аўдыторыі - а потым паехалі ў поле, да станка

  • 21.04.2017, 16:49

Дыктатар распавёў, як будуць рыхтаваць маладых спецыялістаў.

«Студэнтаў з першага курса трэба цягнуць на поле, да станка і гэтак далей. Так ён зразумее, што яго чакае, адразу. А то потым праз 5 гадоў убачыць гэта - і сыдзе. А мы на яго грошы трацілі. Тры гады трэба вучыць у ВНУ, а чацвёрты год - на вытворчасці.

Дзве гадзіны ў аўдыторыі - а потым паехалі ў поле, да станка.

Дыплом - гэта не прахадны білет, трэба не даваць ВНУ набіраць лішніх студэнтаў. Выпускаюць ужо цэлы натоўп набіўшых аскоміну - сацыёлагаў, палітолагаў розных. Я іх па імёнах ужо бачу. І ў апазіцыі, і тут, у гэтай зале. Навошта нам столькі ВНУ і столькі гэтых палітолагаў-сацыёлагаў?»

Сайт Charter97 вёў тэкставую онлайн-трансляцыю выступу дыктатара.

Апошнія навіны