BE RU EN

«Яны зерне дзяўбуць!»: У Салігорску жанчын прымусілі чысціць плітку каля суда

  • 21.04.2017, 16:33

Незвычайны суботнік адбыўся ў «горадзе шахцёраў» у гэтую пятніцу.

Салігорскі актывіст Віктар Малочка ўбачыў сёння ўдзень каля будынку раённага суда дзіўную сітуацыю: блізу дзесяці жанчын стаялі сагнуўшыся і маленькімі скрабкамі чысцілі «швы» паміж тратуарнай пліткай. Сярод іх прагульвалася «наглядчыца».

Наступны дыялог актывіст апублікаваў у «Фэйсбуку».

- А што вы тут робіце? - спытаў жанчын актывіст.

- Суботнік будзе заўтра.

- А што вы там выкалупваеце?

- Яны зерне дзяўбуць! - адказала жанчына, што кіравала працэсам і не стаяла, сагнуўшыся, а прагульваліся паміж шэрагамі жанчын, якія калупаліся ў плітцы.

- Вы старэйшая?

- Не, не старэйшая.

- А як вас завуць

- А ніяк.

Апошнія навіны