BE RU EN

У Хабараўску напалі на прыёмную ФСБ

  • 21.04.2017, 14:47

У выніку нападу загінулі супрацоўнік ФСБ і наведвальнік прыёмнай.

Узброены мужчына напаў на прыёмную ФСБ у Хабараўску. Увайшоўшы ў будынак, ён адкрыў стральбу ў людзей, якія там знаходзіліся. «21 красавіка а 17:02 па мясцовым часе ў прыёмную Управы ФСБ Расеі Хабараўскага краю ўвайшоў невядомы і, не перасякаючы ўсталяваную зону тэхнічнага кантролю, пачаў страляць у людзей, якія знаходзіліся ў прыёмнай», - цытуе ТАСС заяву Цэнтра грамадскіх сувязяў (ЦГС) ФСБ. У выніку нападу загінулі супрацоўнік ФСБ і наведвальнік прыёмнай. Яшчэ адзін чалавек быў паранены. Нападніка забілі.

Пазней ФСБ паведаміла, што нападнік быў звязаны з нэанацыстамі. «Гэта ўраджэнец і жыхар Хабараўскага краю Конеў А.В., 1999 г.н. Ёсць звесткі аб ягонай прыналежнасці да нэанацысцкай групы», - паведамілі ў ЦОС ФСБ.

Крыніца агенцтва РБК у ФСБ паведаміла, што нападнік быў узброены аўтаматам Калашнікава. Суразмоўца дадаў, што пасля стральбы ў будынку была выяўленая падазроная торба, таму на месца падзей выклікалі сапёраў і кінолагаў.

Апошнія навіны