BE RU EN

Прэзідэнт Еўрапарламента: Скасаванне brekzyt магчымае

  • 21.04.2017, 14:56

Выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ можа быць перагледжаны.

Выхад Вялікай Брытаніі з Еўразвязу можа быць перагледжаны, калі на датэрміновых выбарах у парламент жыхары каралеўства выберуць новы ўрад. Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапарламента Антонія Таяні, паведаміла The Guardian (пераклад - «Радыё Свабода»).

Таяні адзначыў, што калі пасля выбараў Вялікая Брытанія захоча скасаваць рэалізацыю артыкула Лісабонскай дамовы аб выхадзе з ЕЗ, то гэта можна зрабіць, не звяртаючыся да судовага разбору.

18 красавіка прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй абвясціла аб датэрміновых парламенцкіх выбарах. Галасаванне прызначанае на 8 чэрвеня. Мэй выключыла правядзенне паўторнага рэферэндуму аб brekzyt. Адначасова онлайн-петыцыя аб паўторным рэферэндуме сабрала некалькі мільёнаў подпісаў.

Апошнія навіны