BE RU EN

Палітвязень Касінераў выходзіць на свабоду

  • 21.04.2017, 10:09

Актывіста выпускаюць пад падпіску аб нявыездзе.

Палітвязень Вячаслаў Касінераў павінен выйсці на свабоду раніцай 21 красавіка з ізалятара ГУУС Менгарвыканкаму, на вул. Валадарскага. Яму змененая мера стрымання, піша nn.by.

Вячаславу Касінераву было выстаўлена абвінавачванне ва ўчыненні злачынства паводле часткі 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за праведзены ім 12 сакавіка 2017 года каля будынка МУС перформанс, падчас якога ён накінуў пятлю на ўсталяваную там статую паліцэйскага-гарадавога. Ён сцвярджаў, што выказаў такім чынам свой пратэст супраць самавольства ведамства міністра ўнутраных спраў Шуневіча і пераследу актывістаў анархісцкага руху за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Суд над ім прызначаны на 27 красавіка.

Апошнія навіны