BE RU EN

Менская школьніца прыдумала біяпрэпарат для ачышчэння сцёкавых вод

  • 20.04.2017, 20:59

Біяпрэпарат, прыдуманы адзінаццацікласніца, каштуе ўсяго два даляры.

Адзінаццацікласніца Паліна Касцяневіч з менскай сярэдняй школы №16 прыдумала, як можна танна чысціць сцёкавыя воды - з дапамогай бактэрый. Пра гэта распавядае «Зеленый портал».

Дзяўчына пачынала ад дарагіх і складаных спосабаў ачысткі вады, знайшла больш просты і рацыянальны - бактэрыі. Бактэрыяльны спосаб ачысткі вады выявіўся вельмі простым - яго могуць выкарыстоўваць звычайныя людзі - і танна. У сярэднім кошт аднаго слоічка біяпрэпаратаў, не перавысіць 2 даляры.

«Інфармуючы людзей аб магчымасці нядорага ачышчаць ваду да прыдатнага для другаснага выкарыстання ўзроўню, напрыклад для паліву саду і агароду, мыцця аўто, мы зможам паўплываць на іх меркаванне пра каштоўнасць вады і неабходнасць зніжэння яе спажывання. Так мы хочам павысіць цікавасць людзей да гэтай экалагічнай праблемы і, як вынік, знізіць негатыўную нагрузку на навакольнае асяроддзе», - распавядае пра асноўную мэту праекта Паліна.

З праектам Паліна здабыла Гран-пры і залаты медаль на VII Міжнароднай алімпіядзе экалагічных праектаў «GoldenClimate» у Нэйробі, Кенія.

Апошнія навіны