BE RU EN

Фотафакт: Галоўная сцэна «Еўравізіі 2017» цалкам гатовая

  • 20.04.2017, 18:06

20 красавіка на галоўнай пляцоўцы «Еўравізіі 2017» пройдуць тэхнічныя рэпетыцыі.

У Кіеве закончылі падрыхтоўку галоўнай сцэны песеннага конкурсу «Еўравізія 2017» у Міжнародным выставачным цэнтры (МВЦ). Пра гэта паведамляецца на сайце тэлеканала «UA:Перший».

Пра заканчэнне работ стала вядома 19 красавіка, а ўжо сёння, 20 красавіка, на пляцоўцы пройдуць тэхнічныя рэпетыцыі.

«Усе будаўніча-мантажныя работы для сцэны закончаныя. Цяпер мы чакаем рэквізіты ад некалькіх краін-удзельніц. Гэта маленькія, але надзвычай важныя дэталі і для дэлегацый, і ўласна для тэлевізійнага шоў», - распавёў выканаўчы прадусар «Еўравізія 2017» Павел Грыцак.

Песенны конкурс «Еўравізія 2017» пройдзе ў Міжнародным выставачным цэнтры Кіева з 9 да 13 траўня. У ім возьмуць удзел выканаўцы з 42 краін.

Не прыедзе ў Кіеў пераможца расейскага нацыянальнага адбору Юлія Самойлава. Улетку 2015 года яна выступала ў акупаваным Крыме. 22 сакавіка 2017 года Служба бяспекі Украіны прыняла пастанову аб забароне ўезду ў краіну Самойлавай.

Апошнія навіны