BE RU EN

На Браншчыне раздушылі трактарам 17 тон яблыкаў з Беларусі

  • 20.04.2017, 14:55

Садавіну адпраўлялі з Беларусі без неабходных суправаджальных дакументаў.

17 і 18 красавіка 17 тон яблыкаў былі знішчаныя на палігоне ў Навазыбкаўскім раёне Бранскай вобласці, паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду.

Садавіна перапраўлялася з Беларусі без неабходных суправаджальных дакументаў. Уласнікі яблыкаў далі згоду на знішчэнне прадукцыі.

«Уся паказаная падкаранцінная прадукцыя знішчаная шляхам пахавання пасля папярэдняга драбнення», - паведамілі ва ўстанове.

Апошнія навіны