BE RU EN

Джамала выступіць на фестывалі ў мястэчку Мір

  • 20.04.2017, 11:28

Гэта будзе першым выступам пераможцы «Еўравізіі-2016» у Беларусі.

Фестываль Mirum Music Festival пройдзе ля сцен знакамітага замка 19 жніўня.

Сёлета фармат правядзення зменіцца з трохдзённага на аднадзённы. Як паведамілі арганізатары, першым хэдлайнерам стане пераможца «Еўравізіі-2016» — Джамала, піша tut.by.

Для тых, хто яшчэ не ў курсе, фестываль штогод праводзіцца ў жніўні ў мястэчку Мір. На ім ужо паспелі выступіць Nino Karamadze & Insight, ONUKA, Red Snapper, Beissoul & Einius, Leon Somov & Jazzu, The HARDKISS і іншыя. «Мірум» даўно ахрысцілі адным з самых атмасферных фэстаў Беларусі, і не дарма. Летась фестываль рэзка перайшоў на трохдзённы фармат, падчас якога выступіла больш за дваццаць удзельнікаў. У любы з дзён можна было знайсці музыку і забавы на свой густ.

Адным з хэдлайнераў фестывалю гэтага года арганізатары выбралі Джамалу, якая стала папулярнай дзякуючы перамозе на Еўравізіі 2016 з песняй «1944». Джамала першая пераможца Еўравізіі, якая выступіць у Беларусі. У музыцы спявачкі пераплецены элементы некалькіх стыляў: соўл, джаз, электронная і народная музыка.

Першыя 500 квіткоў па кошце 29 рублёў паступяць у продаж зусім хутка. Цана на наступны пул — 39 рублёў.

Апошнія навіны