BE RU EN

Ва ўкраінскай царкве з'явілася фрэска з Пуціным у пекле

  • 20.04.2017, 11:17

«Прысуд» дыктатару вынеслі на сцяне грэка-каталіцкай царквы ў Чэрвонаградзе.

У Червоноградзе Львоўскай вобласці на сцяне аднаго з храмаў Украінскай грэка-каталіцкай царквы стварылі фрэску, дзе сімволіка нацысцкага і камуністычнага рэжымаў гарыць у пекле, піша nn.by.

Неўзабаве людзі звярнулі ўвагу, што на малюнку ў храме святога Язафата адзін з грэшнікаў вельмі нагадвае сучаснага расейскага прэзідэнта.

У сваю чаргу, настаяцель храма заявіў, што на самой справе гэта «зборны вобраз бюракрата і злачынцы».

«Хтосьці бачыць, што гэта Пуцін, іншыя — што гэта бюракрат, які абакраў краіну і не бачыць Уваскрасення нават у апошнія дні. А яшчэ там ёсць герб СССР і нямецкая свастыка. Там гараць тыя, хто быў прычынай слёз, забойства, крыві і смерці. Хто там, там ёсць па праву», — сказаў украінскім журналістам настаяцель царквы айцец Міхаіл.

Фота: zaxid.net

Апошнія навіны